Уладзі́мір Іва́навіч Марко́ўскі ( — ) — ваенны дзеяч, контр-адмірал (1957). Удзельнік вайны з Японіяй (1945).
Біяграфія У. І. Маркоўскі нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння школы працаваў цесляром, каменшчыкам, памочнікам майстра. У 1932 годзе скончыў Ленінградскі горны тэхнікум, у 1937 годзе Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Службу праходзіў камандзірам баявой часткі падводнай лодкі на Ціхаакіянскім флоце. У 1939 годзе скончыў акадэмічныя курсы камсаставу і працягваў службу на Далёкім Усходзе.
З 1954 г. служыў у Порт-Артуры, на Паўночным флоце. У 1961 годзе ўдзельнічаў у выпрабаваннях ядзернай зброі на архіпелагу Новая Зямля. У 1962—1972 гг. У. І. Маркоўскі камандзір 1-га вучэбнага атрада ВМФ СССР у Пінску.
Узнагароды Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені 3 ордэны Чырвонай Зоркі Ордэн Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі медалі.
Літаратура
Катэгорыя:Контр-адміралы СССР