Луі Эжэн Фелікс Неель (; , Ліён, Францыя — ) — французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1970). Палова прэміі «за фундаментальныя працы і адкрыцці, якія тычацца антыферамагнетызму і ферамагнетызму, якія пацягнулі за сабой важныя прыкладанні ў галіне фізікі цвёрдага цела». Другую палову прэміі атрымаў Ханес Альфвен «за фундаментальныя працы і адкрыцці ў магнітнай гідрадынаміцы і плённыя прыкладанні іх у розных галінах фізікі».

Работы Нееля па фізіцы цвёрдага цела знайшлі шматлікія прымяненні, асабліва ў паляпшэнні якасцей камп'ютарнай памяці. Прыкладна ў 1930 годзе ён выказаў здагадку, што можа існаваць новая форма магнітных паводзін рэчываў, названая пасля антыферамагнетызмам, у супрацьлегласць ферамагнетызму. Пры дасягненні вызначанай тэмпературы (кропкі Нееля) антыферамагнітныя ўласцівасці знікаюць. У 1947 годзе Неель паказаў, што павінны існаваць матэрыялы з уласцівасцямі ферымагнетызму. Акрамя таго Неель даў тлумачэнне слабай намагнічанасці некаторых парод, даўшы такім чынам магчымасць вывучаць гісторыю магнітнага поля Зямлі.

Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі