Лампедуза (, ) — невялікі італьянскі вулканічны востраў у Міжземным моры, за 205 км ад Сіцыліі і за 113 км ад Туніса. Уваходзіць у склад Пелагскіх астравоў.

Плошча — 20,2 км². Найвышэйшы пункт над узроўнем мора — 133 м. Лампедуза — бязводны востраў. Адзіная крыніца прэснай вады — дажджы. Спрыяльны клімат і ўнікальная марская фаўна (мальтыйская-пелагская) вострава прывабліваюць турыстаў.

Катэгорыя:Пелагскія астравы