Мáрыа Маліна (; , , Мексіка — , , Мексіка) — мексіканскі хімік, адзін з найбольш вядомых даследчыкаў азонавых дзірак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за работы аб ролі газападобных галагенаалканаў у памяншэнні азонавага пласта Зямлі. Ён падзяліў прэмію з Шэрвудам Роўландам і Паўлем Крутцэнам. Ён — адзін з трох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Мексікі, разам з Альфонса Гарсіяй Роблесам і Актавіа Пасам.
Біяграфія Марыа Маліна скончыў прыватную школу Institut auf dem Rosenberg у Швейцарыі, затым Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі ў 1965 годзе са ступенню бакалаўра ў хімічнай інжынерыі, далей да 1967 года вучыўся ва Універсітэце Фрайбурга (Фрайбург), а ў 1972-м скончыў дысертацыю па хіміі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Працуючы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайне, Маліна і Шэрвуд Роўланд паказалі небяспеку ўздзеяння галагеналканаў на азонавы пласт у стратасферы. З 2004 года Маліна працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі