Чынуа Ачэбэ (  — ) — нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык.

Біяграфічныя звесткі Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на англійскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.

У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.

У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША.

Выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.

Творчасць Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана «Things Fall Apart». Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы.http://prajdzisvet.org/events/1184 Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.

Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы «Arrow of God» (1964), «A Man of the People» (1966).

Прэміі і ўзнагароды У 2007 годзе Чынуа Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію «Міжнародны Букер» за ўнёсак у сусветную літаратуру.

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Нігерыі Катэгорыя:Паэты Нігерыі Катэгорыя:Выкладчыкі Браўнаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Букераўскай прэміі Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук