Ілан Рамон (, Рамат-Ган, Ізраіль — , у небе над Тэхасам, ЗША) — лётчык ізраільскіх ВПС, пазней — першы астранаўт Ізраіля. Здзейсніў 16-дзённы палёт на шатле «Калумбія», які пацярпеў крушэнне пры ўваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы пры вяртанні на Зямлю.

Загінуў 1 лютага 2003 года ў 16:03 па Ерусалімскім часе пры разбурэнні шатла «Калумбія» ў 63 кіламетрах над паверхняй Зямлі за 16 хвілін да пасадкі, запланаванай на мысе Канаверал. Пахаваны ў мошаве Нахалаль у Ізрээльскай даліне.

Спасылкі

Катэгорыя:Астранаўты ЗША