Эрыгона (дачка Эгісфа, ) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.666 Дачка Эгісфа і Клітэмнестры. Стала жрыцай Артэміды ў Атыцы Гігін. Міфы 122 (трагедыя Сафокла «Эрыгона»). Прыцягнула да суда Арэста за забойства маці, цяжбу выйграў Арэст пры роўнай колькасці галасоў Пароская хроніка 25 . Па адной з версій, прайграўшы справу, павесілася Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.144, смешивается с другой Эригоной . Паводле іншай (Кінефон), стала жонкай Арэста і нарадзіла Пенфіла Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 25.28; Паўсаній. Апісанне Элады II 18, 6

Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Эрыгона» (фр.235-236 Рат), трагедый Філокла Старэйшага, Клеафонта, Фрыніха Малодшага, невядомага аўтара і Акцыя «Эрыгона» (магчыма, некаторыя адносяцца да іншай Эрыгоны).

У гонар Эрыгоны названы астэроід (163) Эрыгона, адкрыты ў 1876 годзе.

Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Атыкі