Андрэй Горбач (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 года выступаў за гродзенскі «Нёман», дзе паступова стаў іграком асновы. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клубу выйграць Першую лігу, а ў сезоне 2013 выступаў у асноўным складзе ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»Андрей Горбач и Александр Былина стали игроками «Слуцка» . У слуцкім клубе пераважна выхадзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку-лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны"Слуцк" расстался с Александром Былиной и Андреем Горбачем.

У лютым 2015 года пасля прагляду зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»Андрей Горбач стал игроком "Немана". У складзе «Нёмана» зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцаміАндрей Горбач продолжит выступления за "Неман", а ў лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне на адзін годАндрей Горбач продлил контракт с "Неманом". У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча, толькі ў канцы сезона стаў пачынаць сезон у старце. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезонЯкимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом".

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў гуляць за дубль. У канцы сезона пачаў гуляць і ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі на 2019 годАндрей Горбач проведет 12-й сезон в составе "Немана". У першай палове сезона 2019 трывала гуляў у асноўным складзе, пазней страціў месца на полі. У лютым 2020 года стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана».

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2004 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ЖКГ Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Масты