thumb|right|Разгорнуты французскі крэп з начынкай Крэпы () — страва французскай кухні; надзвычай тонкія бліны з разнастайнымі начынкамі. У крэпы не дадаюць цукар, таму смакавую ноту вызначае начынка.
Асаблівасці гатавання
Выпякаюць крэпы на крэпніцы — вялікай патэльні-пласкадонцы без ручак або проста круглай гарачай паверхні.
Звычайна салёнай начынкай для крэпаў, якія падаюцца на абед ці вячэру, могуць быць сыр, вяндліна, яйкі, рататуй, грыбы, артышокі (у некаторых рэгіёнах) і розныя мясныя прадукты.
Салодкія крэпы можна ёсць пад час сняданка або ў якасці дэсерта. Салодкія крэпы могуць быць начынены або проста сервіраваны Nutella, варэннем, цукрам, кляновым сіропам, лімонным сокам, узбітымі вяршкамі, джэмамі з садавіны, заварным крэмам або кавалачкамі мяккай садавіны ці канфіцюрам.
Віды крэпаў
Крэпы асабліва папулярныя ў Францыі. Звычайна крэпы гатуюцца з наступных інгрэдыентаў: мукі, яек, малака, алею і дробку солі. Крэпы, як правіла, двух відаў: салодкія крэпы (crêpes sucrées) зроблены з пшанічнай мукі і злёгку падсалоджаныя; і салёныя галеты (crêpes salées) з грачанай мукі і непадсалоджаныя. Назва "галета" пайшла ад французскага слова galet ("галька"), бо першыя галеты гатаваліся на гальцы, якая награвалася з дапамогай агню. Цеста з грачанай мукі без глютэну, што робіць магчымым для людзей, якія маюць алергію або непераноснасць глютэну, есці гэты від крэпаў.
Mille crêpe — французскі пірог, зроблены з многіх слаёў крэпаў. Слова mille азначае "тысяча", маючы на ўвазе вялікую колькасць слаёў крэпаў.
Яшчэ адзін традыцыйны французскі і бельгійскі від крэпаў — крэпы Сюзет, крэпы з злёгку нацёртай апельсінавай лупінай і лікёрам (звычайна Grand Marnier).Courtine, Robert J. (1984), Larousse gastronomique (French edition), Paris: Librairie Larousse.
Культура і крэпы У Францыі крэпы традыцыйна падаюцца на Грамніцы (La Chandeleur), які святкуюцца 2 лютага. Гэты дзень быў першапачаткова Днём Блаславення Дзевы Марыі, але стаў вядомы ў Францыі як "Le Jour des Crêpes" (літаральны пераклад "Дзень крэпаў", але часам яго ў размове называюць "Нацыянальны дзень крэпаў"), спасылаючыся на традыцыю частавання гасцёў крэпамі. Лічылася, што калі злавіць крэп патэльняй у правай руцэ, пасля таго як падкінуць яго ў паветра, і трымаючы залатую манету ў левай руцэ, у гэтым годзе будзе багацце.Redmond, Barbara (2012-01-30). La Chandeleur – Le Jour des Crêpes. Retrieved on 2012-02-28 from http://awomansparis.wordpress.com/2012/01/30/la-chandeleur-le-jour-des-crepes/.
Спасылкі
Рэцэпты крэпаў
Катэгорыя:Французская кухня