Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей — музей Петрыкава, створаны 1 студзеня 2007 года згодна з рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама 27.12.2006 № 1112. Адкрыты для наведвання з сакавіка 2008 года. Размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку агульнай плошчай 157 м². Плошча экспазіцыйных залаў — 58,2 м², выставачных залаў — 37,4 м².
З 1 кастрычніка 2014 года ў музеі створаны філіял — Дом-музей дзеда Талаша, размешчаны ў сядзібе вядомага беларускага партызана Васіля Ісакавіча Талаша (дзеда Талаша) за 9 км ад Петрыкава ў Навасёлках. Экспазіцыя філіяла прысвечана дзеду Талашу і партызанскаму руху на Беларусі.
Спасылкі Старонка музея на сайце «Музеі Гомельскай вобласці»
Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Музеі Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Петрыкава Катэгорыя:Культура Петрыкава Катэгорыя:Петрыкаўскі раён Катэгорыя:Петрыкаў