Страказа перавязаная, або сціснутабрух перавязаны (Sympetrum pedemontanum) — насякомае з сямейства сапраўдных стракоз.

Апісанне Брушка даўжынёй 18-25 мм, ад цёмна-жоўтага да ярка-чырвонага колеру. Крылы з шырокай карычневай перавяззю перад верхавінай. Даўжыня задніх крылаў 21-27 мм.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы. У Беларусі рэдкі лакальны від, які знаходзіцца на мяжы арэала.

Месцы пражывання: адкрытыя біятопы паблізу слабапраточных або стаячых вадаёмаў. Дарослыя формы ад вады на вялікія адлегласці не адлятаюць.

Асаблівасці біялогіі Цыкл развіцця 1—2 гады. Лічынкі жывуць у невялікіх слабапраточных вадаёмах, моцна зарослых воднай расліннасцю. Лёт імага ў другой палове лета і ў пачатку восені. Палёт слабы, пырхлівы, асобіны часта садзяцца на субстрат.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Катэгорыя:Сапраўдныя стракозы