__NOTOC__ 5 студзеня — пяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1066: Каранаваўся Гаральд II Годвінсан, апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі. 1477: Паражэнне бургундскіх войскаў пад Нансі і завяршэнне Бургундскіх войнаў. 1665: У Парыжы выйшла першае ў свеце навуковае перыядычнае выданне «Journal des savants» — «Часопіс вучоных». 1769: Джэймс Ват атрымаў патэнт на сваю першую паравую машыну. 1919: У Мюнхене заснавана Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя. 1933: Пачатак будаўніцтва ў Сан-Францыска аднаго з самых вядомых у свеце мастоў — «Залатых Варот». 1939: Міністэрства ўнутраных спраў Германіі вынесла рашэнне, што караімы не належаць да яўрэйскай абшчыны і іх «расавая псіхалогія» не з’яўляецца яўрэйскай. 1948: Студыя «Warner Brothers» паказала першы каляровы дакументальны фільм. 1957: Абвешчана дактрына Эйзенхаўэра, якая стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе. 1984: У Мінску заснаваны музей «Дом Ваньковічаў». 1993: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй. 2005: Адкрыта малая планета Эрыс. 2022: Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі краіны.
Нарадзіліся 1104: Еўфрасіння Полацкая, княжна полацкая, асветніца, прылічаная да святых (пам. 23.5.1173) 1209: Рычард, кароль Германіі 1779: Зебулон Пайк, амерыканскі брыгадны генерал, даследчык 1838: Мары Энмон Каміль Жардан, французскі матэматык 1874: Джозеф Эрлангер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944) 1876: Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасляваеннай Германіі (пам. 19.4.1967) 1907: Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург (пам. 3.7.1987) 1921: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург 1931: Уладзімір Піліповіч, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытута электронікі АН БССР 1931: Алвін Эйлі, амерыканскі харэограф 1932: Умберта Эка, італьянскі пісьменнік 1938: Аляксандр Вайтовіч, беларускі акадэмік, фізік і палітык 1941: Хаяо Міядзакі, японскі рэжысёр 1958: Ігар Бархаткоў, беларускі мастак-жывапісец, калекцыянер
Памерлі 1066: Эдуард Спаведнік, англійскі кароль 1465: Карл Арлеанскі, французскі паэт 1477: Карл Смелы, герцаг Бургундыі 1589: Кацярына Медычы, каралева Францыі 1762: Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская 1775: Емяльян Пугачоў, які выдаваў сябе за імператара Пятра ІІІ 1810: Казімір Рагоўскі, тэолаг-езуіт, філосаф, педагог 1875: Адам Завадскі, віленскі друкар і выдавец 1922: Эрнэст Шэклтан, брытанскі даследчык Антарктыкі 1970: Макс Борн, нямецкі і брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2003: Масіма Джыроці, італьянскі акцёр 2008: Аляксандр Абдулаў, савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно (нар. 29.5.1953) 2014: Эйсебіа, партугальскі футбаліст 2024: Марыу Загалу, бразільскі футбаліст
Святкуюць : Дзень работнікаў сацыяльнай абароны : Нацыянальны дзень птушак
105