Фі́ліп Э́лэн Шарп (, ) — амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1993 годзе разам з Р. Робертсам «за адкрыццё, незалежна адзін ад аднаго, перарывістай структуры гена».

Біяграфія Філіп Шарп нарадзіўся 6 чэрвеня 1944 года ў горадзе Фалмут (штат Кентукі). Скончыў Ілінойскі ўніверсітэт у 1969 годзе. З 1969 па 1971 год працаваў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, а затым у Лабараторыі ў Колд Спрынг Харбар пад кіраўніцтвам Джэймса Уотсана. З 1974 года прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 1982-1991 гадах дырэктар Цэнтра анкалагічных даследаванняў.

Аўтар навуковых прац па праблемах рэгуляцыі экспрэсіі гена ў пазваночных.

Адначасова і незалежна ад Р. Робертса выявіў перарывістую (экзон-інтронную) структуру гена.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Лонданскага каралеўскага таварыства (2011).

Шарп пабраўся шлюбам з Эн Холкамб у 1964 годзе. У іх трое дачок.

Узнагароды 2006 — Double Helix MedalCSHL Double Helix Medal Honoree 2004 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 1999 — Медаль Бенджаміна Франкліна 1993 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1988 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1988 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1986 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага ()

Некаторыя публікацыі

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Sharp’s Research at MIT The Phil Sharp Lab

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц