250px|thumb|А. Бабарэка сядзіць 2-гі злева Адам Антонавіч Бабарэка (, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павета, цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці — , НКУС) — беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф.
Біяграфія
Вучыўся ў Слуцкай школе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), настаўнічаў на Случчыне. Падчас польскай ваеннай інтэрвенцыі ўдзельнічаў у камуністычным падполлі і партызанскім руху на Случчыне, быў арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці Ігуменскага павета і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922). У 1922—1927 вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні БДУ і працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь».
А. Бабарэка стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» (1923), і пазней «Узвышша» (1926). У 1926—1929 працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 — асістэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Супрацоўнік Інстытута беларускай культурыБабарэка Адам Антонавіч // .
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцейДачка Алеся жыве ў Маскве..
Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 у Мінску па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (: Рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). 10 кастрычніка 1931 прыгавораны калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі. Год прабыў у мінскай турме, ссылку адбываў у г. п. Слабадское Кіраўскай вобласці, з канца 1934 у Кіраве (Вятка), працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х. 15 лютага 1938 прыгавораны тройкай НКУС па Кіраўскай вобласці да 10 гадоў зняволення ў працоўна-папраўчых лагерах. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957, па другой — 4.7.1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць
Дэбютаваў у 1920 вершамі і апавяданнямі ў газеце «Савецкая Беларусь». У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні» (Мінск). Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы класавай, народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры (артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Радавая рунь» і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Выбраная бібліяграфія Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 939 с. Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты / Адам Бабарэка. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. — 726 с.
Літаратура Выкарыстаныя крыніцы
— С. 244.
Т. 1. С. 150
Дадатковая літаратура Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976; Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.; Илькевич Н. Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999; Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н. Н. Илькевич. Смоленск, 2001;
Спасылкі Адам Антонавіч Бабарэка // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, віртуальнs праект «На хвалі часу, у плыні жыцця» Бабарэка А. Поэзія як уяўленне. Копія рукапіснага артыкула Адам Бабарэка. Сталінскі вязень, якому польскія жаўнеры выразалі на плячах пяціканцовыя зоркі // svaboda.org 10 кастрычніка 2018
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Узвышша» Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу