Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года — помнік, усталяваны ў 1912 годзе ў Віцебску ў памяць пра воінаў, якія праявілі мужнасць і стойкасць у баях пад Віцебскам 13-15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 года. Усталяваны па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі на сродкі, сабраныя жыхарамі Віцебска і Віцебскай губерні.
Размешчаны ў скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года ў канцы вуліцы Савецкай. Праект І. А. Фаміна, працамі кіраваў віцебскі гарадскі архітэктар Ц. В. Кібардзін.
Помнік уяўляе сабой гранітны абеліск вышынёй 26 м усталяваны на прамавугольны п'едэстал і увянчаны бронзавым двухгаловым арлом на шары. На п'едэстале ўстаноўлена пліта з надпісам: «несмяротнай доблесці герояў Айчыннай вайны, удзельнікаў бітваў пад Віцебскам 13, 14 15 ліпеня і 26 кастрычніка 1812 г.».
Па вуглах пліты асновы помніка ўстаноўлены чатыры чыгунныя гарматы, адлітыя па ўзорах марцір.
Помнік закладзены 26 кастрычніка 1911 і адкрыты 6 снежня 1912 г.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Віцебска Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Абеліскі Беларусі Катэгорыя:1912 год у Віцебску Віцебск