Марус Рапаліс (; ) — літоўскі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Доўгі час выступаў за віленскі «Жальгірыс». У 2008 годзе стаў іграком «Таўрыі», выступаў за моладзевы склад гэтага клуба. У 2009 годзе вярнуўся ў Літву, выступаў за розныя клубы.
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»Литовский вратарь Мариус Рапалис подписал контракт с «Неманом» . У гродзенскім клубе стаў другім брамнікам пасля Сяргея Чэрніка, у сезоне 2013 двойчы з’явіўся ў стартавым складзе ў матчах Кубка Беларусі, а ў самым канцы сезона правёў два матчы ў чэмпіянаце пасля таго, як Чэрнік атрымаў траўму.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»"Неман" продлил контракты с Садовничим и Рапалисом. Сезон 2014 пачаў як другі брамнік пасля Аляксандра Сулімы, але пазней з-за няўдалай гульні апошняга заняў месца асноўнага брамніка «Нёмана».
Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Нёман» з-за фінансавых праблем клубаСулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман" і ў снежні 2014 года падпісаў кантракт з літоўскім клубам «Тракай»Экс-голкипер гродненского "Немана" перешел в "Тракай". У жніўні 2016 года стаў іграком юрмальскага «Спартака», дзе ў якасці другога брамніка дапамог камандзе выйграць чэмпіёнства. Па заканчэнні сезона 2016 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера У 2002 годзе гуляў за моладзевую зборную Літвы.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (3): 2011, 2012, 2015 Уладальнік Кубка Літвы: 2012 Чэмпіён Латвіі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Ветра Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Вільнюс