«Апалон-17» () — пілатуемы касмічны карабель, на якім была ажыццёўлена шостая і апошняя ў рамках «праграмы Апалон» высадка людзей на Месяц. Гэта быў першы начны запуск ракеты «Сатурн-5»; карабель быў запушчаны 7 снежня 1972 года і вярнуўся на Зямлю 19 снежня. На сённяшні дзень гэтая місія застаецца апошнім пілатаваным палётам да Месяца і апошняй высадкай людзей на яго паверхню.
Экіпаж Юджын Сернан — камандзір, 3-і палёт; Роналд Эванс — пілот каманднага модуля, 1-ы палёт; Харысан Шміт — пілот месяцавага модуля, 1-ы палёт.
Сернан — вопытны астранаўт, які прайшоў праграму «Джэміні» і ўжо лятаў да Месяца на «Апалон-10», дзе ён быў пілотам месяцавага модуля і ўдзельнічаў у манеўрах і стыкоўцы на месяцавай арбіце. Эванс — пачатковец. У якасці пілота месяцавага модуля спачатку быў абраны Джо Энгл, але калі стала відавочна, што «Апалон-17» будзе апошнім, у рамках праграмы «Апалон» палётам на Месяц, навуковая супольнасць вымусіла НАСА ўключыць у склад каманды астранаўта-навукоўца. Выбар трапіў на Шміта, вопытнага прафесійнага геолага, які быў выведзены са складу экіпажа «Апалон-18» і замяніў Энгла на борце «Апалона-17».
Запасны экіпаж Джон Уотс Янг — камандзір, 5-ы палёт; Сцюарт Руса — пілот каманднага модуля, 2-і палёт; Чарлз Дзьюк — пілот месяцавага модуля, 2-і палёт.
Дзейнасць місіі thumb|left|200px|Пласціна, пакінутая на Месяцы экіпажам карабля Адным з двух людзей, якія ў апошні раз ступілі на Месяц, быў першы астранаўт-навуковец, геолаг Харысан («Джэк») Шміт. У той час, як Эванс здзяйсняў віткі вакол Месяца, Шміт і Сернан за час трох вылазак, якія доўжыліся 7,2, 7,6 і 7,3 гадзіны, сабралі рэкордныя 110 кг пароды. Экіпаж прайшоў на месяцавым аўтамабілі 34 км па Даліне Таўр-Літраў, адкрыў у кратары Шорці так званы «аранжавы бруд», які ўяўляе сабой аранжавыя шарыкі са шклопадобнага матэрыялу, і пакінуў на месяцавай паверхні комплекс самага складанага абсталявання.
Пласціна, пакінутая на лесвіцы ніжняй прыступкі «Чэленджэра», абвяшчае: «Тут Чалавек завяршыў сваё першае даследаванне Месяца, снежань 1972 г. новай эры. Няхай дух міру, з якім мы прыбылі, адаб’ецца ў жыццях ўсяго чалавецтва». На пласціне намаляваныя два зямныя паўшар’і і відаць бок Месяца, а таксама подпісы Сернана, Эванса, Шміта і прэзідэнта Ніксана.
Спасылкі
Apollo 17 Apollo 17 Mission Science Experiments — навуковыя эксперыменты SAO/NASA Astrophysics Data System (ADS) Справаздача па даследаванні месяцавай атмасферы Месцы пасадак Апалонаў на Месяцы Apollo 17 Summary Return to Orbit — Запіс узлёту з Месяца Тэлеперадачы падчас прац Кароткі агляд палёту Вынікі біялагічнага эксперыменту з касмічнымі прамянямі
1972 7 Катэгорыя:Пілатуемыя касмічныя апараты Катэгорыя:Праграма «Апалон» Катэгорыя:Касманаўтыка ЗША Катэгорыя:Даследаванне Месяца Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Месяца