Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.
Гісторыя Грунтам для стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацыйНациональный атлас Республики Беларусь (тв. переплет) . Першае выданне выйшла ў свет у 2002 годзе.
У 2019 годзе былі агучаныя планы пасля 2020 года абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа«Национальный атлас Беларуси» может стать электронным // 6 сакавіка 2019«Национальный атлас Беларуси» — визитную карточку страны и базу для создания национальных географических информационных систем планируется обновить после 2020 года // Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 6 сакавіка 2019.
26 верасня 2024 года Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі другое выданне атласа.
У снежні 2025 года абодва выданні Нацыянальнага атласа сталі даступныя ў электронным фармаце.Нацыянальны атлас Беларусі цяпер даступны ў электронным фармацеНациональный атлас Беларуси теперь в PDFНацыянальны атлас Беларусі
Апісанне Першае выданне Атласа складаецца з 19 раздзелаў. Фармат кнігі — 40×47 см, вага — каля 5 кілаграмаў. Змест дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю. Першы прэзентацыйны наклад — 2 тысячы асобнікаў.
Другое выданне складаецца з 20 раздзелаў, агульны аб’ём — 348 старонак, наклад — 2 тысячы асобнікаў. Месціць 704 карты і схемы.
Крытыка Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі.Віктар Цемушаў. Праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшытак 1-2 (18-19). Снежань 2003. С. 228—255.
Крыніцы
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 г. № 269 Каб людзьмі звацца! // sb.by, 3 чэрвеня 2003 Нацыянальны атлас Беларусі
Катэгорыя:Атласы Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Кнігі 2002 года Катэгорыя:Кнігі 2024 года