Мікалай Шчаглоў-Куліковіч (Паводле іншых звестак: 13 кастрычніка 1896 г. у Маскве., Смаленшчына — , ) — беларускі кампазітар, музыколаг, этнограф, паэт і дзеяч беларускага руху ў эміграцыі.
Біяграфія Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. З 1936 года жыў у Мінску, працаваў настаўнікам музыкі, быў адным з арганізатараў Тэатра оперы і балета Беларусі, дырыжорам яго сімфанічнага аркестра, з 1939 — дырыжор сімфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту, музычны рэдактар Беларускага радыё. Падчас нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Мінску. У 1943 годзе выдаў «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песьняў». З 1944 года ў эміграцыі ў Германіі, з 1950 — у ЗША (у Чыкага). У 1950 годзе заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе і Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опер, сімфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.
Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў , прыгарадзе Чыкага. Там жа пахавана яго жонкаУ Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі.
Пасля смерці Міколы Куліковіча-Шчаглова ягоная жонка Надзея Градэ-Куліковіч сабрала ўсе паперы кампазітара і перадала іх у архіў Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, дзе яны і захоўваюцца да сёння.
Сям’я У першым шлюбе з Наталля Дзмітрыеўна Чамярысава (пасля ў шлюбе з Майсеевым), ад якой меў дачку Наталлю (Цюсю; 1928—1967)Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч. — Мінск : ??, 2012. — 6 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 20). Наталля пабралася шлюбам з Уладзімірам Кушалем, сынам Францішка Кушаля і паэткі Наталлі Арсенневай. У шлюбе мела двух дзяцей, Пятра і Наталлю, якіх пасля яе смерці пасля цяжкай хваробы даглядалі свёкрыПетрушкевіч, А. М. Наталля Арсеннева : Шлях да Беларусі : манаграфія / Ала Мікалаеўна Петрушкевіч; прадм. і рэд. А. М. Пяткевіча. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 180 с. ISBN 978-985-7057-44-3. У другім шлюбе са спявачкай Надзей Градэ-Куліковіч.
Творы Dance with me, Tuka. — New York, Schirmer, Kawson Gould Music Publisher, 1972. — 14 p.Падборка беларускіх мелодый і песняў з тлумачэннямі ў англійскай мове Беларускае мастацтва 20-х гадоў і яго карэньні ў савецкай сучаснасьці // Беларускі Зборнік. 1956. № 5. С. 124—143. Беларускае народнае мастацтва пад савецкім кірункам // Беларускі Зборнік. 1955. № 2. С. 23-48. Беларуская музыка = The Whiteruthenian Music: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Частка першая. — Ню Ёрк: выданьне БІНІМу, 1953. — 63 с.Нотныя прыклады рысаваў Барыс Данілюк. Рэцэнзіі: Божым Шляхам. — 1953. — № 56. — С. ; Запісы = Zapisy. — 1954. — № 5. — С. Беларуская музычная культура / Мікола Шчаглоў. — Бэрлін: [б. в.], 1944. — 32 с. — (Народная Бібліятэчка, № 6). Беларуская народная песьня / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 31 — 34. Беларуская савецкая опера / Мікола Куліковіч. — Мюнхэн: Інстытут для Вывучэньня СССР, 1957. — 126 с. — (Досьледы й Матар’ялы. Серыя 2, Вып. 60). Беларускі песенны зборнік. — Кліўленд: Выдавецтва Згуртаваньня беларускае моладзі, 1960. — 228 с.Зборнік прысвечаны Кліўлендскаму аддзелу ЗБМА. Вокладку праектаваў М. Наўмовіч Беларускі песенны зборнік. Вып. 1: Абрадавыя беларускія сьпевы і гульні, калядныя, вясновыя і купальскія. — Кліўленд: выдана Згуртаваньнем беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1954. — 72 с. Беларускі песенны зборнікВып. 2, 3, 4 цалкам не былі надрукаваны, але набраны і паасобныя старонкі адбітыя (інфрмацыя У. Дунец).. Вып. 5: Патрыятычныя беларускія сьпевы для хору. — Кліўленд: Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1955. — 71 с. Беларускі тэатр на шляху дэнацыяналізацыі // Беларускі Зборнік. 1959. № 11. С. 85-100. Беларускія народныя інструмэнты / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 12 — 17. Да пытаньня дэградацыі вядучага тэатру БССР // Беларускі Зборнік. 1956. № 6. С. 120—153. Декада русской классической музыки в Минске // Літаратура і мастацтва. № 19 (1938). Калядоўшчыкі: Byelorussian Christmas Songs. — Clevland: Byelorussian Youth Assn. in Cleveland, 1961. — 17 с.Калядкі з нотамі; гульні; прыказкі калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі: Каляды і калядныя песьні з гульнямі / Апрацоўка Кругу Праваслаўнай моладзі і Беларускага аб’яднаньня студэнтаў. — Беласток, 1989. — 17 с. Кніга мая Галубіная = Book of the Dove. — New York: Galaxy Music Corporation, 1964. — 5 с. — (A Heritage of Folk songs). Крызыс беларускага музычнага мастацтва ў БССР пасля вайны 1941—1945 // Беларускі Зборнік. 1955. № 1. С. 115—136. Купальская сцэнка. — Чыкага, 1966. — 2 с.Мантаж Мае ўспаміны (як М. Менскі) // Беларус. 1952, № 5-11. Музыкальное искусство Западной Белоруссии // Советская музыка. № 11 (1939). С. 69-74. Падрыхтоўка мастацкіх кадраў у БССР // Беларускі Зборнік. 1956. № 4. С. 151—171. Родныя матывы: Byelorussian songs and dances for accordion. — Cleveland: Byelorussian Youth Ass’n in Cleveland, 1967. — 54 с. Советская опера на службе партии и правительства / Н. Куликович. — Мюнхен: Институт по изучению истории и культуры СССР, 1955. — 149 с. — (Серия II. Исследования и материалы, № 30). Сучаснае беларускае мастацтва ў БССР // Беларускі Зборнік. 1955. № 3. С. 174—196. Травиата // Советская Белоруссия (27 марта 1941). С. 69-74. У композиторов Белоруссии // Советская музыка. № 11 (1940). С. 68-70. Аўтар музыкі для гімна «Пагоня»
У сааўтарстве Бацькаўшчына: Мантаж / Натальля Арсеньнева, Мікола Куліковіч. — [Міхельсдорф: Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, 1947]. — 2 с.
Літаратура
Календарыюм // «Czasopis», № 04/2003
Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША