Парэ́чкі залацістыя, Парэчкі залатыя (Ribes aureum) — від раслін сямейства агрэставых.
Апісанне
Парэчкі залацістыя — прамастаячая куставая расліна 180—270 см вышынёй.
thumb|left|250px|Кветкі і лісце парэчак залацістай
Лісце — супраціўнае, трохлопасцевае. Лопасці закругленыя, жылкаванне пальчастае. Можа дасягаць 5 см у шырыню, чаранок прыкладна такой жа даўжыні, што і ліставая пласцінка.
Ад 5 да 15 кветак сабраны ў гронку каля 8 см даўжынёй, заўсёды маюць прылісткі, на якіх знаходзяцца валасінкі і залозы. Тонкія жоўтыя кветкі без паху, маюць 5 завостраных чашалісцікаў і 5 жоўтых пялёсткаў, якія з узростам набываюць чырвонага колеру.
Плод — круглая аранжавая або жоўтая валасістая ягада каля 0,5 см у дыяметры.
Распаўсюджанне і выкарыстанне
Радзіма віду — Паўночная Амерыка, дзе ён цвіце з лютага па красавік.
Можа выкарыстоўвацца як дэкаратыўная расліна.
Таксанамія Від Парэчкі залацістыя ўваходзіць у род сямейства парадку .
Спасылкі
Парэчка залацістая на www.calflora.net/bloomingplants/
Катэгорыя:Парэчкі Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе