Палац-замак Эстэрхазі () — замак у Айзенштаце, сталіцы зямлі Бургенланд, былое ўладанне сям'і Эстэрхазі.

Замак быў закладзены ў канцы XIII стагоддзя, напачатку XVII стагоддзя замак і тэрыторыя вакол яго перайшла ва ўласнасць Эстэрхазі. У 1633-1672 гг. сядзіба была выбудавана нанова ў стылі барока. З XVIII стагоддзя інтэр'еры пачынаюць пераабсталёўвацца ў стылі класіцызму. У палацы доўгі час жыў і працаваў кампазітар Іозеф Гайдн. Тут для членаў княжацкай сям'і ўпершыню былі выкананы шматлікія яго творы.

Пасля Другой сусветнай вайны ў замку размяшчаліся ўрад Бургенланда і нацыянальны суд. Фармальна уладальнікам фальварка працягваюць лічыцца Эстэрхазі.

Гл. таксама Эстэрхаза — аналагічная рэзідэнцыя Эстэрхазі ў Ферцёдзе.

+ ПанадворакЗала ГайднаФасад

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Айзенштат Катэгорыя:Эстэрхазі Катэгорыя:Палацы Аўстрыі