Асот палявы, Асот, ЖаўтасотВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Sonchus arvensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых. Пустазелле.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна са стрыжнёвым коранем, што пранікае ў глебу на глыбіню да 100 см, і доўгімі гарызантальнымі, вельмі крохкімі каранямі, якія даюць шмат прыдаткавых пупышак. Сцябло голае, прамое і галінастае. Размнажаецца насеннем (да 20 тыс. з расліны) і вегетатыўна.

Значэнне

Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, агароды, сады.

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-079-3 — С. 144.

Катэгорыя:Асот Катэгорыя:Травы