Шчо́ўна — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 1,14 км². Даўжыня 1,48 км, найбольшая шырыня 0,95 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 2,6 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады ў возеры 1,7 млн м³. Плошча вадазбору 357 км². Катлавіна Шчоўна рэшткавага тыпу. Паўночна-ўсходнія, усходнія і паўднёвыя схілы катлавіны спадзістыя, астатнія — невыразныя і забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, нізкія, месцамі тарфяністыя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-заходнія берагі возера сплавінныя. Дно выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 8 метраў. Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Вята, упадае меліярацыйны канал. Возера моцна зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 100—150 м ад берага.
У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, плотка, гусцяра, язь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура Раманаў В. П. Шчоўна // — С. 396. — С. 201.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны