Эрык Кэндэл (, ) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».
Біяграфія Эрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям’і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на КучкергасеKutschkergasse — вуліца ў Вене., у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям’я Кэндэл вымушана была з’ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз’яднацца з бацькамі.
У Нью-Ёрку сям’я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.Eric R. Kandel: The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2000, Nobel Foundation. Accessed September 20, 2007.
У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.
З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.
Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.
Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).
Узнагароды 2012 — Ганаровы знак За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай 2006 — Медаль Бенджаміна Франкліна ад Амерыканскага філасофскага таварыства 2005 — Аўстрыйскі ганаровы знак За навуку і мастацтва 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1999 — Прэмія Вольфа па медыцыне 1997 — Ralph W. Gerard Prize 1997 — Charles A Dana Award for Pioneering Achievement in Healt 1993 — Прэмія Харві 1988 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША 1988 — Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук ЗША за навуковы агляд () 1987 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1983 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Pour le Mérite
Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).
У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер () In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.Filmfonds-Wien Petra Seeger: Auf der Suche nach dem Gedächtnis — Der Hirnforscher Eric Kandel, TV-Dokumentation 2008.
Некаторыя публікацыі Malleret G, Alarcon JM, Martel G, Takizawa S, Vronskaya S, Yin D, Chen IZ, Kandel ER, Shumyatsky GP. Bidirectional regulation of hippocampal long-term synaptic plasticity and its influence on opposing forms of memory. Journal of Neuroscience 30: 3813-25. Akil, H., Brenner, S., Kandel, E.R., Kendler, K.S., King, M-C., Scolnick, E., Watson, J.D., and Zoghbi, H.Y. (2010). The future of psychiatric research: Genomes and neural circuits. Science 327:1580-1581. Simpson, E.H., Kellendonk, C., and Kandel, E.R. (2010). A possible role for the striatum in the pathogenesis of the cognitive symptoms of schizophrenia. Neuron 65:585-596. Si, K., Choi, Y., White-Grindley, E., Majumbar, A., and Kandel, E.R. (2010). Aplysia CPEB can form prion-like multimers in sensory neurons that contribute to long-term facilitation. Cell 140:421-435. Rajasethupathy, P., Fiumara, F., Sheridan, R., Betel, D., Puthanveettil, S.V., James J. Russo, J.J., Sander, C., Tuschl, T., and Kandel, E.R. (2009). Characterization of small RNAs in Aplysia reveals a role for miR-124 in constraining long-term synaptic plasticity through CREB. Neuron 66:803-817. Kandel, E.R. (2009) The Biology of Memory: A Forty-Year Perspective. J Neurosci 29: 12748-12756. Muzzio, I.A., Levita, L., Kulkarni, J., Monaco, J., Kentros, C., Stead, M., Abbott, L.F., and Kandel, E.R. (2009) Attention enhances the retrieval and stability of visuospatial and olfactory representations in the dorsal hippocampus. PLoS Biol 7(6). . .
Літаратура International Biographical Dictionary of Central European Emigrés 1933—1945. Hrsg.: Herbert A. Straus, Werner Röder. Saur, München 1983, ISBN 3-598-10089-2 (Band 2/I A-K) S. 590.
Спасылкі
Аўтабіяграфія Эрыка Кэндэла на Нобелеўскім сайце Eric Kandel — A Nobel’s Life Eric R. Kandel’s United States Patents
Катэгорыя:Біяфізікі ЗША Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША