Нанцкі эдыкт () — указ, выдадзены 13 красавіка 1598 года Генрыхам IV, які надаў кальвінскім пратэстантам Францыі, таксама вядомым як гугеноты, істотныя правы ў краіне, якая да гэтага часу лічылася па сутнасці каталіцкай. Ва ўказе Генрых кіраваўся ў першую чаргу развіццём грамадзянскага адзінства. Эдыкт адкрыў шлях для секулярызму і талерантнасці. Увогуле, указам прапаноўвалася свабода сумлення для прыватных асоб, а таксама апісаныя канкрэтныя саступкі пратэстантам, напрыклад, амністыі і аднаўленні іх грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на працу ў любой вобласці і права звяртацца са скаргамі непасрэдна да караля. Гэта паклала канец рэлігійным войнам, якія ахапілі Францыю ў другой палове XVI стагоддзя.

Пазней ануляванне Нанцкага эдыкта ў кастрычніку 1685 года Людовікам XIV, унукам Генрыха IV, выклікала зыход пратэстантаў і павялічыла варожасць памежных пратэстанцкіх краін.

Спасылкі L’édit de Nantes «Flash sur l’édit de Nantes» «Un Édit de Tolérance» The Edict of Nantes

Катэгорыя:Заканадаўства пра рэлігію Катэгорыя:Свабода сумлення эдыкт Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Гісторыя кальвінізму Катэгорыя:З’явіліся ў 1598 годзе Катэгорыя:Права старога рэжыму ў Францыі Катэгорыя:Гугеноцкія войны