Аляксей Пятроў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым стаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вярнуўся ў Салігорск.
У сакавіку 2013 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Дынама», у жніўні перабраўся ў «Іслач». У першым жа матчы за «Іслач» атрымаў траўму, з-за якой выбыў на месяц, пазней вярнуўся ў аснову. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр», у сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль салігорскага клуба.
З лютага 2015 года трэніраваўся ў складзе «Гарадзеі», і нарэшце ў красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон. У сезоне 2016 звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча.
Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны, і Пятроў стаў іграком «Іслачы». Аднак, згуляў за каманду ўсяго ў пяці матчах, і ў ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».
У жніўні 2017 года стаў іграком «Ліды». У студзені 2018 года пакінуў каманду.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда