Роберт Фрэнсіс Ферчгат або ФурхгатПаводле БЭ (, , г. Чарлстан, ЗША — , г. Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 годзе разам з Л. Дж. Ігнарам і Ф. Мурадам «за адкрыццё ролі аксіду азоту як сігнальнай малекулы ў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы».

Біяграфія Ферчгат нарадзіўся ў Чарлстане, штат Паўднёвая Караліна, у сям'і Артура Ферчгата (снежань 1884 - студзень 1971), які быў уладальнікам універмага, і Пены (Sorentrue) Ферчгат.

Скончыў універсітэт Паўночнай Караліны ў Чэпел-Хіле ў 1937 годзе і Паўночна-Заходні ўніверсітэт у Чыкага ў 1940 годзе. З 1940 года ў Медыцынскім каледжы Корнелскага ўніверсітэта, з 1949 года ў Вашынгтонскім універсітэце. У 1956-1988 гадах у Медыцынскім цэнтры Дзяржаўнага ўніверсітэта Нью-Ёрка (г. Бруклін),Solomon H. Snyder: Robert Furchgott (1916–2009). Nobel laureate who pioneered research into nitric oxide. Nature, Band 460, 2009, S. 47 з 1989 года прафесар Медыцынскай школы ўніверсітэта г. Маямі.

У 1978 годзе Ферчгат адкрыў рэчыва ў эндатэліяльных клетках, якое выклікае рэлаксацыю крывяносных сасудаў, або эндатэліяльны фактар рэлаксацыі. Да 1986 года ён вывучыў прыроду гэтага агента і механізм яго дзеяння. Ён выявіў, што адкрыты ім фактар рэлаксацыі ёсць не што іншае як аксід азоту (NO), важны кампанент фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Гэта даследаванне было важным у тлумачэнні дзеяння Віягры і іншых медыцынскіх і звязаных са здароўем праблем.

Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме, метабалізме макраэргічных злучэнняў у гладкіх мышцах.

Распрацаваў тэорыю рэцэптарнага ўзаемадзеяння, склаў класіфікацыю адрэнарэцэптараў.

Ферчгат, які быў яўрэем,American Jewish Recipients of the Nobel Prize пражыў большую частку свайго жыцця ў Вудмеры (), Нью-Ёрк (Лонг-Айлэнд). Ён быў жанаты з Ленорай Мандельбаум (люты 1915 - красавік 1983)Social Security Death Index з 1941 года да яе смерці ва ўзросце 68 гадоў. У іх было тры дачкі: Джэйн, Сьюзэн і Тэры. Яго дачка, Сьюзэн, была плённай мастачкай у контракультуры Сан-Францыска і сузаснавальніцай Kerista Commune. Роберт Ферчгат пазней пабраўся шлюбам з Маргарэт Галахер Рот, якая памерла 14 сакавіка 2006 года.http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=9800E1DB143AF934A25750C0A9609C8B63 The New York Times

Ферчгат памёр 19 мая 2009 года ў Сіэтле.

Узнагароды 1998 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1996 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1991 — Міжнародная прэмія Гайрднера

Гл. таксама Сальвадор Манкада

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Спасылкі

Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Таварыства Роберта Ферчгата (The Robert F. Furchgott Society) Роберт Ферчгат - Некралог у Daily Telegraph

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера