Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, БДМТ — дзяржаўны маладзёжны тэатр у Мінску.

Гісторыя Адкрыты 18 ліпеня 1984 года пастановай Савета Міністраў БССР. 30 красавіка 1986 года ў памяшканні клуба імя Ф.Дзяржынскага адбылася прэм'ера першай пастаноўкі тэатра - «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле дакументальнай аповесці С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». 19 лістапада 1986 года адбылося ўрачыстае адкрыццё тэатра і пачатак першага тэатральнага сезона.

Восенню 1987 года тэатр атрымаў свой уласны будынак — былы кінатэатр «Спартак». Але рэканструкцыя працягвалася доўга, таму афіцыйнае наваселле адбылося толькі 25 сакавіка 1994 года.История Белорусского государственного молодежного театра .

Сучаснасць З лістапада 2014 года Маладзёжны тэатр канчаткова пераехаў на новую пляцоўку — у былы Дом культуры Будтрэста № 1 (вуліца Казлова, 17).

Кіраўніцтва Дырэктары Старавойтаў Віктар Андрэевіч (1999-2022) Дзяркач Марына Уладзіміраўна (з 2023)

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі Рыгор Баравік (1986-1988) Барыс Луцэнка (1988-1990) Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі (1990-2003) Мадэст Абрамаў (2003-2008) Віталь Уладзіміравіч Катавіцкі (2013) Андрэй Гузій (2020-2024) Канстанцін Міхаленка (з 2024)

Спасылкі Сайт тэатра Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр на карце На карце Маладзёжны тэатр на сайце "Минск старый, новый"

Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1984 годзе Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску