«Малады змагар» — нелегальная газета для моладзі Заходняй Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—1935 на беларускай мове (асобныя нумары выходзілі на польскай мове).
Асвятляла жыццё моладзі ў Заходняй Беларусі, БССР і СССР, выступала за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сацыяльнае страхаванне, супраць нацыянальнага ўціску, за школу на роднай мове, выступала ў абарону палітвязняў. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і арганізацый. унутраную і знешнюю палітыку польскага ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Яе пераемніцай стала газета «Голас моладзі».
Літаратура Зялінскі, П. «Малады змагар» / Пётр Зялінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 55. — ISBN 985-11-0141-9.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі