Ро́та (ад  — натоўп, атрад) — асноўнае тактычнае падраздзяленне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў. Уваходзяць у склад батальёнаў (палкоў) або з’яўляюцца асобнымі. Складаецца са ўзводаў розных відаў.

Роты з’явіліся ў найміцкіх войсках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзя і на працягу пэўнага часу былі для гэтых войскаў характэрнымі, адпавядаючы тагачасным палкам.

У залежнасці ад прызначэння роты бываюць: стралковыя (мотастралковыя), пяхотныя (мотапяхотныя), танкавыя, мінамётныя, радыётэхнічныя, інжынерна-сапёрныя, аўтамабільныя, марской пяхоты, аховы, штабныя і іншыяРота // Военная энциклопедия / Под ред. П. В. Грачёв. — М.: Воениздат, 2003. — С. 282—283. — 735 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-001874-X.

Крыніцы

Літаратура . — С. 640.

Катэгорыя:Воінскія фарміраванні