Бергельмір () — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Бергельміра, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXVIII.
Гісторыя адкрыцця Бергельмір быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 15.
Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2005 годзе