Каме́нны Баро́к. Сустракаецца таксама варыянт Камянбо́рак (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.
Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Каменнаборскага сельсавета«Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 .
Геаграфія Знаходзіцца на аўтадарозе Беразіно-Клічаў. За 22 кіламетры на паўднёвы ўсход ад г. Беразіно, 123 кіламетры ад Мінска, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Нясета.
За 3,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі пачынаецца рака Ольса.
Насельніцтва 1998 год — 333 жыхары, 96 двароў. 2009 год — 218 жыхароў.
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі
Культура Вядома калядная традыцыя з в. Каменны Барок: хлопцы цягнулі на санках ляльку з саломы, вешалі на дуб, вакол якога потым вадзілі карагоды, дзён праз два ляльку здымалі і палілі.
Вядомыя асобы Мікалай Цімафеевіч Архіпец (1922—1996) — міністр прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намеснік старшыні Дзяржаўнага забеспячэння СССР (1979—1988).
Памятныя мясціны Брацкія магілы партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капланецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна