Ян Гу́стаф Труэль (; ) — адзін з самых тытулаваных шведскіх кінарэжысёраў, намінант на прэміі «Оскар» і «Незалежны дух», прызёр дзясяткаў міжнародных кінафестываляў і лаўрэат шматлікіх прэстыжных кінапрэмій, у тым ліку «Сярэбраны мядзведзь» 42-га Берлінале за рэжысёрскую работу стужкі «».
Вядомым у Швецыі Труэль стаў пасля рэлізу дэбютнай драмы «», у свеце маладога рэжысёра ўведалі пасля прэм’еры высокабюджэтнага фільма «Эмігранты», які атрымаў два «Залатыя глобусы» і намінаваўся на пяць «Оскараў». Да канца 1960-х гадоў Труэль стаў адным з лідараў г.зв. Групы 13 (разам з Бу Відэрберг, сваім настаўнікам і блізкім сябрам).
Рэжысёрскі стыль Яна Труэля вылучаецца паэтычнай вобразнасцю персанажаў, энергічным буйным планам ўступных кадраў і выразным паказам думак і пачуццяў герояў. Фільмы Яна Труэля вядомыя ва ўсім свеце, многія з іх лічацца класікай скандынаўскага кінематографа.
Ян Труэль найбольш вядомы як стваральнік дылогіі пра шведскіх эмігрантаў — «Эмігранты» і «Пасяленцы», выдатным выкананнем роляў у гэтых карцінах вызначыліся Макс фон Сюдаў і Ліў Ульман.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і стаматолага Густафа Труэля. Яну было восем гадоў, калі пачалася Другая сусветная вайна, разам з бацькамі і двума братамі жыў на шведскім паўднёвым узбярэжжы, насупроць Капенгагена, былі выпадкі, што яны чулі кананаду.
У сярэдзіне 1950-х гадоў Труэль пачаў працаваць у мясцовай школе і тады купіў 8 мм камеру, на якую зняў свой першы кароткаметражны фільм пад назвай «Хлусня, або млявыя ўздыхі на млыну». Неўзабаве шведскае тэлебачанне выкупіла у Труэля права на паказ карціны.
Цягам многіх гадоў Труэль працаваў аператарам на здымачных пляцоўках праектаў Бу Відэрберга, але ўжо ў 1966 годзе дэбютаваў як рэжысёр, зняў драму «», у аснове сцэнарыя карціны аўтабіяграфія вядомага шведскага пісьменніка Эйвінда Юнсана. У Швецыі фільм меў вялікі поспех, дзякуючы яму Труэля заўважыў драматург Вільгельм Муберг, які тым часам шукаў рэжысёра для экранізацыі свайго цыклу раманаў «Эмігранты».
У 1968 годзе Труэль зняў стужку «», якая атрымала галоўны прыз 18-га Берлінскага кінафестывалю. Праз два гады Труэль пачаў здымкі «Эмігрантаў», Вільгельм Муберг кансультаваў Труэля на здымачнай пляцоўцы і, урэшце, карцінай быў задаволены. Здымкі праходзілі ў самой Швецыі і ў ЗША. За рэжысуру і сцэнарый «Эмігрантаў» Труэль быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Праз год рэжысёр зняў сіквел «Эмігрантаў» — «Пасяленцы» з тымі ж Сюдавым і Ульман у ролях, але стужка не мела поспеху сваёй папярэдніцы. У 1992 годзе, на 42-м Берлінскім кінафестывалі, Труэль атрымаў «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую рэжысёрскую работу фільма «». З наступных праектаў Труэля вылучаецца байапік «», дзе ролю пісьменніка Кнута Гамсуна выконвае талісман Труэля Макс фон Сюдаў, і арт-хаўсны хіт «», намінаваны на «Залаты глобус».
У снежні 2012 года выйшаў новы фільм Труэля — біяграфічная драма «». Рэжысёр традыцыйна хацеў узяць на галоўную ролю Макса фон Сюдава, аднак потым палічыў, што акцёр дужа стары для ролі харызматычнага журналіста Торгню Сегерстэта.
Ян Труэль жыве і працуе ў невялікім паселішчы . Жанаты з пісьменніцай і сцэнарысткай Агнетай Ультсётэр-Труэль, мае дачку Ёхану. Неаднакроць заяўляў, што ісці на пенсію не плануе.
Значэнне і рэжысёрскі стыль
У канцы 1960-х гадоў Бу Відэрберг і Ян Труэль былі лідарамі г. зв. Групы 13, новага руху ў шведскім кіно, які кінуў старую тэндэнцыю здымаць фільмы ў дакументальнымі стылі і на чорна-белай стужцы. Яны ж упершыню звярнуліся да колеру і анамарфіраванага фармату CinemaScope, што прычынілася двух буйных праектаў: «Эльвіра Мадыган» у Відэрберга і «Эмігранты» у Труэля. Абодва рэжысёра зрабілі сабе імя на гэтых фільмах, якія атрымалі шмат розных узнагароды на міжнародных фестывалях.
Раннія фільмы Труэля, «Эмігранты» і «Пасяленцы», працягвалі старую шведскую традыцыю супрацоўніцтва з аўтарам экранізуемага твора і рэжысёрам-пастаноўшчыкам. Асноўная праблема, якая ўзнікла пры здымках абодвух карцін — вялікі прамежак часу, ахоплены сюжэтам раманаў Муберга. Труэль пераадолеў гэту праблему і ў Швецыі яго ўведалі, як рэжысёра здольнага пераўтвараць прозу ў карцінку на экране, ні на крок не адхіліўшыся ад арыгіналу. Эмігранцкая дылогія закранала звыклую для фільмаў Труэля тэму — мізагінію. Сюжэт большасці яго карцін фіксуецца на барацьбе адзінокага мужчыны з недасяжнай мэтай — існасцю, лёсам, праўдай. Труэль паказвае бедных людзей праз прызму простай і архаічнай мовы, ён змешвае цягучыя кадры с напружаным буйным планам.
Элемент, які вылучае рэжысёрскі стыль Яна Труэля — прысутнасць Макса фон Сюдава амаль ў кожнай стужцы, яны робяць разам з 1963 года. «Рабіць з Максам — гэта заўсёды прыгода» — кажа Труэль.
Фільмаграфія 1962: к/ф Хлопчык і цмок (Pojken och draken) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1966: Вось тваё жыццё (Här har du ditt liv) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1968: Эне, бэне, рэс (Ole dole doff) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1971: Эмігранты (Utvandrarna) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1972: Пасяленцы (Nybyggarna) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1973: т/ф Ніткі (Gamen) — рэжысёр 1974: Нявеста Зэндзі (Zandy’s Bride) — рэжысёр 1977: Бах! (Bang!) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1979: Ураган (Hurricane) — рэжысёр 1982: Палёт Арла (Ingenjör Andrées luftfärd) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1988: д/ф Краіна саг (Sagolandet) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1991: Капітан (Il capitano) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1996: Гамсун (Hamsun) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 1997: д/ф Замарожаная мара (En frusen dröm) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 2000: д/ф З Швецыі (Från Sverige i tiden) — рэжысёр 2001: Белы як снег (Så vit som en snö) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 2003: д/ф Уяўленне (Närvarande) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 2007: д/ф Мелодыя (Färgklang) — рэжысёр, аператар 2008: Незабыўныя моманты (Maria Larssons eviga ögonblick) — рэжысёр, сцэнарыст, аператар 2012: Суд над нябожчыкам (Dom över död man) — рэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды і намінацыі Год Назва Узнагарода Катэгорыя Вынік 1965 «4 x 4» Маскоўскі міжнародны кінафестываль Ганаровы дыплом 1966«Вось тваё жыццё» «Залаты жук» «Найлепшая рэжысёрская работа» Берлінскі кінафестываль Прыз міжнароднага евангелісцкага журы Прыз Еўрапейскай канфедэрацыі мастацкага кіно Узнагарода C.I.D.A.L.C «Залаты мядзведзь» 1968«Эне, бэне, рэс»Берлінскі кінафестываль «Залаты мядзведзь» Прыз міжнароднага евангелісцкага журы Прыз Міжнароднай Каталіцкай арганізацыі ў галіне кіно Прэмія міжнароднага саюза кінакрытыкаў Залаты прыз міжнароднай гільдыі пісьменнікаў 1971«Эмігранты» «Джусі» «Найлепшы замежны рэжысёр» таксама за «Пасяленцаў»«Оскар» «Найлепшая рэжысура» «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» 1972«Пасяленцы» «Джусі» «Найлепшы замежны рэжысёр» таксама за «Эмігрантаў» «Бодыль» «Найлепшы еўрапейскі фільм» 1974 «Нявеста Зэндзі» «Давід дзі Данатэла» «Еўрапейскі Давід» 1977 «Бах!» Канскі кінафестываль «Залатая пальмавая галіна» 1988 «Краіна саг» Берлінскі кінафестываль Прыз «Інтэрфільма» — ганаровая ўпамінанне 1989 «Залаты жук» Ганаровая прэмія за жыццёвыя дасягненні 1991«Капітан»«Залаты жук» «Найлепшы фільм» «Найлепшая аператарская работа» Берлінскі кінафестываль «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысёрскую работу «Залаты мядзведзь» «Аманда» «Найлепшы замежны фільм» 1996«Гамсун» Міжнародны кінафестываль ў Вальядалідзе «Залаты колас» Скандынаўскі кінафестываль у Руане Гран-пры журы Міжнародны кінафестываль у Манрэале Гран-пры за выключны ўклад у кінематограф Прыз экуменічнага журы 1997«Замарожаная мара» Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе «Найлепшы дакументальны фільм» Міжнародны кінафестываль у Сан-Францыска Сертыфікат якасці 2001«Белы як снег» Міжнародны кінафестываль у Манрэале Гран-пры «Залаты жук» «Найлепшая рэжысёрская работа» «Найлепшая аператарская работа» «Найлепшы сцэнарый» 2008«Незабыўныя моманты»Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе «Найлепшы аператар» «Залаты колас» «Роберт» «Найлепшы неамерыканскі фільм» Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША «Найлепшая аператарская работа» «Незалежны дух» «Найлепшы замежны фільм» «Залаты жук» «Найлепшая рэжысёрская работа» «Найлепшая аператарская работа» «Найлепшы сцэнарый» Міжнародны кінафестываль у Чыкага «Залаты Х’юга» (галоўны прыз) «Бодыль» «Найлепшы неамерыканскі фільм» 2012«Суд над нябожчыкам» Міжнародны кінафестываль у Чыкага «Залаты Х’юга» (галоўны прыз) «Залаты жук» «Найлепшая рэжысёрская работа» «Найлепшая аператарская работа» (сумесна з Мішам Гаўрусьёвым)Міжнародны кінафестываль у Манрэале «Найлепшы рэжысёр» Гран-пры журы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мальмё Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі Катэгорыя:Кінааператары Швецыі