Брыгіта Шведская, Біргіта (шв. Birgitta; , Фінстад, Швецыя — , Рым, Італія) — каталіцкая святая, заснавальніца ордэна брыгітак, апякунка Еўропы.
Сям’я Брыгіта нарадзілася ў 1303 годзе ў арыстакратычнай шведскай сям’і, яе бацька быў кіраўніком адной з буйных і значных шведскіх абласцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за высакароднага двараніна Ульфа Гудмарсана, у сямейным жыцці мела 8 дзяцей, адна з дачок св. Брыгіты была пазней праслаўлена, як Святая Кацярына Шведская. Яе сын Карл жыў пры двары каралевы Джаваны Неапалітанскай, якая прымусіла яго развесціся з жонкай. Не паспеўшы абвянчацца з каралевай, Карл памёр, і ў яго смерці Брыгіта і яе сям’я лічыла вінаватай каралеву.
Біяграфія Нягледзячы на тое, што яе погляды фармаваліся ў арыстакратычным асяроддзі, Брыгіта з юнацкіх гадоў аддавала перавагу духоўным каштоўнасцям і мала клапацілася аб матэрыяльным, дапамагаючы бедным і хворым.
У 1344 годзе памёр муж Брыгіты, пасля чаго яна пасялілася побач з цыстэрцыянскім кляштарам Альвастра.
Брыгіце былі відзежы. У адным з такіх відзежаў у 1346 годзе Св. Брыгіта атрымала загад заснаваць новы манаскі ордэн. Кароль Швецыі Магнус Эрыксан быў прыхільны да гэтай ідэі і вылучыў зямлю ў Вадстэне пад будучы кляштар ордэна. Аднак Папа Рымскі Клімент VI з Авіньёна адхіліў прашэнне Св. Брыгіты.
У 1350 Брыгіта пераехала ў Рым, дзе жыла да самай смерці, за вылікам рэгулярных пілігрымак. Яны набыла ў Рыме добрую славу сваім дабрачынным жыццём і сваёй міласэрнасцю.
Кананізацыя У 1391 годзе яна была кананізавана Папам Баніфацыем IX. У 1999 годзе была абвешчана заступніцай Еўропы Папам Янам Паўлам II. Памяць Св. Брыгіты ў Каталіцкай царкве — 23 ліпеня.
Спасылкі
Сайт пра Св. Брыгіту Каталіцкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія містыкі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Швецыі Катэгорыя:Святыя Швецыі Катэгорыя:Пісьменніцы Сярэдневякоўя