Ква́ркен (Паўночны Ква́ркен ці Но́ра-Ква́ркен — у супрацьлегласць Паўднёваму; ; ) — праліў у Балтыйскім моры, які злучае паўночную і паўднёвую часткі Батнічнага заліва.

Шырыня праліва складае 75 км. Групай астравоў падзяляецца на два пралівы, званыя Усходні Кваркен і Заходні Кваркен. Глыбіня ва ўсходняй частцы праліва дасягае 6—7 м, у заходняй — да 29 м. Цячэнні ў праліве залежаць ад вятроў і атмасфернага ціску. У зімовы перыяд праліў замярзае.

Літаратура

Катэгорыя:Пралівы Балтыйскага мора Катэгорыя:Пралівы Швецыі Катэгорыя:Геаграфія Фінляндыі