thumb|300px|«Стакгольмская крывавая лазня». Антверпен, 1524 Стакгольмская крывавая лазня (, ) — жорсткая расправа 8-9 лістапада 1520 года ў Стакгольме дацкага караля Крысціяна II над прыхільнікамі рэгента Швецыі Стэна Стурэ Малодшага. Рушыла ўслед за уварваннем Крысціяна II, які імкнуўся гвалтоўна аднавіць Кальмарскую унію, у Швецыю і разгромам арміі Стурэ. З дапамогай каталіцкіх прэлатаў ў каралеўскім замку быў інсцэніраваны царкоўны суд і па заведама ілжывым абвінавачванні ў ерасі ў Стакгольме пакарана каля 100 дваран і гараджан, іх маёмасць канфіскавана. Крывавыя расправы адбыліся затым у шэрагу рэгіёнаў Швецыі.
Літаратура Carlsson G. Stockholms blodbad // Historisk tidskrift, 1920. Skyum-Nielsen N. Blodbadet i Stockholm og dets juridiske maskering — 1964. Weibull C. Gustaf Trolle, Christian II och Stockholms blodbad // Scandia, 1965. Weibull L. Stockholms blodbad // Scandia, 1928.
Катэгорыя:Гісторыя Стакгольма Катэгорыя:Масавыя пакаранні смерцю Катэгорыя:1520