Сімфонія № 6 фа мажор KV 43 — сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта, напісаная ў 1767 годзе (кампазітару было 11 гадоў). Аўтограф партытуры сёння захоўваецца ў Бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта у КракавеMozart, Wolfgang Amadeus; Giglberger, Veronika (preface), Robinson, J. Branford (transl.) (2005). Die Sinfonien I.. Kassel: Barenreiter-Verlag. pp. X. ISMN M-006-20466-3.

Гісторыя напісання і першае выкананне Юны Моцарт пачаў пісаць сімфонію ў Вене, аднак увосень 1767 года ў горадзе вылілася эпідэмія воспыZaslaw, pp. 109—112, і ўся сям’я з’ехала ў мараўскі горад Оламаўц. Тут сімфонія і была скончана. Нягледзячы на ад’езд, маленькі Моцарт усё ж захварэў на воспу. Яго лячэнне арганізаваў рэктар Оламаўцкага ўніверсітэта граф Падстацкі, і праз 2 месяца хлопчык акрыяў. 30 снежня 1767 года ў горадзе Брно адбыўся канцэрт, арганізаваны графам фон Шратэнбах, братам архібіскупа Зальцбурга, на якім у тым ліку ўпершыню прагучала сімфонія № 6. У канцэрце таксама брала ўдзел 15-гадовая сястра Моцарта Марыя. Мясцовы святар запісаў: «Я прысутнічаў на музычным канцэрце ў гарадскім доме, вядомым як „Карчма“, у якім адзінаццацігадовы хлопчык з Зальцбурга і яго пятнаццацігадовая сястра акампанавалі на розных прыладах для жыхароў Брно, выклікаючы ў кожнага захапленне»Quoted by Zaslaw, pp. 111—12 from O. E. Deutsch У памяць пра гэты канцэрт сёння ў Брно штогод праводзяць конкурс маладых піяністаў да 11 гадоў.Конкурс юных піяністаў у Брно

Структура

Сімфонія напісана ў чатырох частках. Час гучання — прыкладна 16 хвілін.

Allegro, 4/4, фа мажор Andante, 2/4, да мажор Menuetto and Trio, 3/4, фа мажор Allegro, 6/8, фа мажор

У другой частцы (Andante) Моцарт выкарыстоўвае тэму з пачатку сваёй камедыі «Апалон і Гіяцынт», KV 38.

Склад аркестра:

2 флейты, 2 габоя, 2 ражка, фагот, 2 скрыпкі, 2 альта, віяланчэль, басэтля. Упершыню ў сваіх сімфоніях Моцарт уводзіць абавязковую партыю альтаў Brown, A. Peter, The Symphonic Repertoire (Volume 2). Indiana University Press (ISBN 0-253-33487-X), pp. 350—351 (2002)..

Кур’ёзы У Інтэрнэце часцяком самыя розныя кампазіцыі па няведанню прыпісваюць Моцарту. Самая распаўсюджаная такая памылка — гэта так званая «Сімфонія № 6 — Музыка Анёлаў»«Музыка анёлаў» на Youtube, якая насамрэч з’яўляецца кампазіцыяй карэйскага кампазітара Yiruma пад назвай «River Flows In You»

Літаратура Neal Zaslaw: Mozart’s Symphonies:Context, Performance Practice, Reception OUP, Oxford 1991 ISBN 0-19-816286-3 Nicholas Kenyon: The Pegasus Pocket Guide to Mozart Pegasus Books, New York 2006 ISBN 1-933648-23-6

Спасылкі Праслухаць анлайн на classic-online.ru Ноты на IMSLP

Катэгорыя:Творы Вольфганга Амадэя Моцарта Моцарт Катэгорыя:Музычныя творы 1767 года