Мікаэль Самуэльсан (, нар. , Мар’ефрэд, Швецыя) — прафесійны хакеіст, правы крайні нападнік.

Самуэльсан пачаў сваю кар’еру ў шведскай элітнай серыі ў клубе «Сёдэртэлье СК», пасля чаго гуляў у клубах «Вестра Фролунда» і «Брунес ІФ». У 1998 годзе быў абраны на драфце НХЛ пад агульным 145-м нумарам камандай «Сан-Хасэ Шаркс». Пасля недоўгачасовага перыяду выступлення за «Сан-Хасэ» выступаў за клубы «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Пітсбург Пінгвінз» і «Фларыда Пантэрз». Падчас лакаўту у НХЛ у сезоне 2004/05, гуляў у клубах швейцарскай нацыянальнай лігі «Жэнева-Сервет» і «Раперсвіль-Ёна Лейкерс». Пасля лакаўту вярнуўся ў НХЛ і пачаў выступаць за клуб «Дэтройт Рэд Уінгз», з якім заваяваў Кубак Стэнлі ў сезоне 2007/08. Летам 2009 года Самуэльсан перайшоў у клуб «Ванкувер Кэнакс», з якім падпісаў трохгадовы кантракт на суму 2,5 мільёна долараў у год.

Спасылкі

Катэгорыя:Хакеісты Швецыі Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Сёдэртэлье Катэгорыя:Ігракі ХК Фролунда Катэгорыя:Ігракі ХК Брунес Катэгорыя:Ігракі «Сан-Хасэ Шаркс» Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» Катэгорыя:Ігракі «Хартфард Вулф Пэк» Катэгорыя:Ігракі «Пітсбург Пінгвінз» Катэгорыя:Ігракі «Фларыда Пантэрз» Катэгорыя:Ігракі ХК Жэнева-Сервет Катэгорыя:Ігракі ХК Раперсвіль-Ёна Лэйкерс Катэгорыя:Ігракі «Дэтройт Рэд Уінгз» Катэгорыя:Ігракі «Ванкувер Кэнакс» Катэгорыя:Ігракі зборнай Швецыі па хакеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі