(чытаецца як Тэх; ад — «мастацтва», «майстэрства»)TeX Frequently Asked Questions — question label «TeXpronounce» — сістэма камп'ютарнай вёрсткі, задуманая і ў значнай ступені распрацаваная Дональдам Кнутам, выпушчаная ў 1978. Унутры самой сістэмы вёрсткі яе імя фарматуецца як .

Разам з мовай апісання шрыфтоў METAFONT і сямействам гарнітур Computer Modern, TeX распрацоўваўся з дзвюма галоўнымі мэтамі: каб кожны мог ствараць высакаякасныя кнігі, прыкладаючы разумны мінімальны аб'ём намаганняў, а таксама стварэнне сістэмы, вынік працы якой быў бы аднолькавы на ўсіх камп'ютарах, цяперашніх і будучых.

TeX — распаўсюджаны сродак, з дапамогай якога набіраюцца складаныя матэматычныя формулы; TeX лічыцца адной з самых складаных лічбавых тыпаграфскіх сістэм у свеце.Yannis Haralambous. Fonts & Encodings (Translated by P. Scott Horne). Beijing; Sebastopol, Calif: O’Reilly Media, 2007, pp. 235. TeX шырока выкарыстоўваецца ў навуковым свеце, асабліва ў матэматыцы, камп'ютарных навуках, фізіцы, статыстыцы, эканоміцы, тэхнічных навуках. TeX выкарыстоўваецца і для многіх іншых задач вёрсткі, часцей за ўсё ў выглядзе LaTeX'а і іншых пакетаў шаблонаў.

TeX — свабоднае праграмнае забеспячэнне.

Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL