Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі візантыйскага сабора.
У час нямецкай акупацыі ў жніўні 1941 г. па ініцыятыве мясцовых жыхароў храм аднавіў сваю дзейнасцьЛебедь Сергий, священник. Свято-Георгиевская церковь с. Высокое Шкловского района // Могилёвские епархиальные ведомости. 2006. № 1 (158)..
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы псеўдавізантыйскага стылю і мадэрну. Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы.
Інтэр’ер Інтэр’ер 2-светлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан.
Літаратура Габрусь, Т. В. Шклоўская Праабражэнская царква — С. 489. Габрусь, Т. В. Праабражэнская царква — С. 381. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:1905 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Шклова Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шклоўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі