Кнут I Эрыксан (; ?-) — кароль Швецыі ў 1167—1196 гг. Сын Эрыка Святога і Крысціны (магчыма ўнучкі Інгэ Старэйшага).

Біяграфія Кнут Эрыксан дзесяць гадоў знаходзіўся ў выгнанні і вярнуўся ў Швецыю пасля забойства (магчыма, ім і арганізаванага) Карла Сверкерсана ў 1167 годзе. У гэтым жа годзе ён становіцца каралём Швецыі і пачынае барацьбу з сынамі Сверкера I Колем і Бурыслевам. Толькі ў 1173 годзе пасля перамогі над імі Кнут становіцца паўнапраўным каралём ўсёй Швецыі.

Падчас праўлення Кнута ў 1180 для абароны ад марскіх піратаў была пабудавана крэпасць Кальмар, а ў 1187 для абароны ад эстаў — Стакгольм.