Густаў VI Адольф ( — ) — кароль Швецыі ў 1950—1973 гг.

Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1953).

Старэйшы сын караля Густава V і Вікторыі Бадэнскай. Ад нараджэння насіў тытул герцага Сконскага. Яго першая жонка, Маргарыта Канаўцкая (з 1905) — унучка каралевы Вікторыі, дачка герцага Артура Канаўцкага.

Меў ад яе чатырох сыноў і дачку: Густаў Адольф, герцаг Вестэрботэнскі (1906—1947) Сігвард (1907—2002), Інгрыд (1910—2000), каралева Даніі, жонка Фрэдэрыка IX і маці Маргрэтэ II, Бертыль (1912—1997), Карл Юхан (1916—2012).

Маргарыта загінула ад заражэння крыві пры аперацыі 1 мая 1920 года, за 30 гадоў да ўступлення Густава на пасад. Другая жонка (з 1923), Луіза Батэнберг (Маўнтбетэн) — цётка герцага Філіпа Эдынбургскага, з 1950 года — каралева Луіза. У другім шлюбе дзяцей не было.

Уступіў на трон ва ўзросце 67 гадоў, выкарыстаў дэвіз: («Абавязак перш за ўсё»). Падчас праўлення Густава VI пачалася праца па канстытуцыйнай рэформе (новая Канстытуцыя прынята ў 1975 годзе, ужо пасля яго смерці). Як манарх быў вельмі папулярны. Захапляўся археалогіяй і батанікай. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях у Кітаі (спецыялізаваўся на кітайскім мастацтве), Грэцыі, Італіі, заснаваў Шведскі інстытут у Рыме. Як батанік, сабраў вялікую калекцыю кветак. Меў бібліятэку ў 80 тысяч тамоў, чытаў.

Памёр ад запалення лёгкіх, пахаваны не ў магільным склепе каралёў у Рыдархольмскай царкве, а ў Хазе. Яго пераемнікам стаў 27-гадовы ўнук Карл XVI Густаў (старэйшы сын Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага, які загінуў ў 1947 годзе, яшчэ да ўступлення бацькі на трон).

Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Археолагі Швецыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Нарвежскага льва Катэгорыя:Ганаровыя члены Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Швецыі Катэгорыя:Каралі шведскія