Га́зьба (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Газьбенскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 «Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области» . У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области».

За 53 кіламетры на паўночны ўсход ад Гарадка, 92 кіламетраў ад Віцебска, 40 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.

Насельніцтва Вясной 1943 года 30 жыхароў было забіта падчас карнай аперацыі «Грамавы ўдар». 206 жыхароў, 85 двароў (1996)

Інфраструктура Базавая школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Славутасць Помнік загінулым землякам (1968)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Арсенцій Яфімавіч Казлоў (1919—1971) — Герой Савецкага Саюза.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна