Царква Энгельбрэкта () — пратэстанцкі храм (Царква Швецыі) у Стакгольме, пабудавана ў пачатку XX стагоддзя ў стылі мадэрн. Паводле параграфа 3 закона аб культурнай спадчыне, царква мае статус помніка культурнай спадчыны пабудаванага да 1939 года.

Царква названая ў гонар нацыянальнага героя Энгельбрэкта. Вежа царквы дасягае 73 метраў у вышыню.

Гісторыя 1905-1906 - архітэктурны конкурс на лепшы праект новага храма. 1910-1914 - будаўніцтва царквы 1914 - 25 студзеня адбылося ўрачыстае асвячэнне царквы ў прысутнасці караля Густава V. 1926-1929 - пабудаваны арган 1952 - адноўлены фрэскі над галоўным уваходам, У 1956 годзе адноўлены фасад царквы. 1958-1961 - спраектаваны і пабудаваны калумбарый 1960-1964 - рамонт аргана 1965-1968 - рамонт даху, вежаў, фасада царквы, рызніцы і капліцы на могілках. 1992-1993 - поўная рэканструкцыя і мадэрнізацыя царквы, уключаючы абсталяванне. 2003-2004 - мадэрнізацыя вонкавага асвятлення

Катэгорыя:Храмы Стакгольма