Ру́дня (; ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 года цэнтр Руднянскага сельсавета. За 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, 104 кіламетры ад Віцебска, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.

Гісторыя У канцы XVIII ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. Згодна з інвентаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ва ўласнасці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтр Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. да снежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 снежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.

Насельніцтва 60 жыхароў, 12 двароў (1926) 336 жыхароў (1959) 289 жыхароў (1970) 260 жыхароў, 141 двароў (2001) 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках.

Літаратура

Спасылкі

Інфармацыя на сайце Radzima.org

Катэгорыя:Езярышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна