Ра́дыус ( — спіца кола, прамень) — адрэзак, які злучае цэнтр акружнасці (ці сферы) з любой кропкай, якая ляжыць на гэтай акружнасці (ці паверхні сферы), а таксама даўжыня гэтага адрэзка. Радыус складае палову дыяметра.

Уласцівасці Радыус, праведзены ў пункт акружнасці, перпендыкулярны да касальнай лініі акружнасці ў гэтым пункце. Радыус, перпендыкулярны хордзе, дзеліць яе напалову.

Злучаныя вызначэнні Цэнтральны вугал у акружнасці — гэта вугал, утвораны двума радыусамі. Радыус крывізны крывой — радыус акружнасці, якая мае з гэтай крывой дотык другога парадку.

Этымалогія

Слова «радыус» упершыню сустракаецца ў 1569 г. у французскага навукоўца П'ера дэ ла Раме, крыху пазней у Франсуа Віета. Робіцца агульнапрынятым толькі ў канцы XVII стагоддзя.

Абагульненні Радыусам мноства , змешчанага ў метрычнай прасторы з метрыкай , завецца велічыня . Напрыклад, радыус n-мернага гіперкубу з бокам s роўны

Гл. таксама Атамны радыус Бораўскі радыус Гравітацыйны радыус Дэбаеўскі радыус экранавання Іонны радыус Крысталахімічны радыус Радыус інерцыі Радыус-вектар Радыус паварота Радыус папажэння Радыус ратацыі

Катэгорыя:Класічная геаметрыя Катэгорыя:Метрычная геаметрыя