Дом Максіма Гарэцкага  — будынак у г. Горкі, які размяшчаўся ў паўночнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Агранамічная вуліца, 3. Тут у 1926—1928 гг. жыў беларускі пісьменнік М. Гарэцкі, які працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы, а таксама ягоны брат, геолаг і географ Г. Гарэцкі, фізік А. Афанасьеў, фізік М. Мышкінhttp://horki.info/news/1/1904.html. За савецкім часам будынак быў уключаны ў «Збор помнікаў» і лічыўся помнікам драўлянага дойлідства. Згадваецца ён як помнік архітэктуры і ў кнізе «Памяць. Горацкі раён». Знесены ў сярэдзіне 2012 года.

Гісторыя

Жыццё Гарэцкага У 1926—1928 гг. на другім паверсе дома ў кватэры № 5 жыў беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі, які працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы. Яго жыццё і дзейнасць цесна звязаны з Горкамі. Тут ён у 1912—1913 гадах вучыўся ў каморніцка-агранамічным вучылішчы. На доме знаходзілася мемарыяльная дошка ў гонар пісьменнікаПачаўся збор подпісаў за ратаванне дому Гарэцкага.

Дачка Гарэцкага Галіна ўспамінала:

У пачатку 1990-х гадоў у былой кватэры беларускага пісьменніка мусіў размесціцца музей, але пазней было вырашана пакінуць памяшканне новым жыхарам. Музей Гарэцкага зрабілі ў чацвёртым корпусе БДСГА.

Разбурэнне 19 студзеня 2012 года старшыня Горацкага райвыканкама І. М. Макар пацвердзіў рашэнне ад 16.11.2011 года № 19-98, згодна з якім «жылы дом на вуліцы Агранамічная, 3 уключыны ў графік зносу старых і аварыйных дамоў на 2012 год». У падтрымку прынятага рашэння ў СМІ выказаліся намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні насельніцтва Н. В. Карнеева і адказны сакратар рэдакцыі газеты «Горацкі веснік» П. Дзетліковіч.

У чэрвені 2012 года будынку адмоўлена ў наданні статусу помніка гісторыі. Такое рашэнне 20 чэрвеня прынята Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамляецца ў лісце ад 28 чэрвеня намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антону Астаповічу.

Адмова матывуецца стратай «адметных архітэктурна-будаўнічых вартасцей у працэсе правядзення рэканструкцый і вынікамі абследавання тэхнічнага стану і захаванасці аўтэнтычных матэрыялаў і канструкцый будынкаhttp://novychas.info/hramadstva/domu_maks_ma_gareckaga_gorkah_/».

Архітэктура

Пабудаваны ў 1925 г. з дрэва. Двухпавярховы сіметрычны ў плане будынак накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Сцены вертыкальна ашаляваны, фундамент з бутавых камянёў. Аконныя праёмы ў ліштвах. Уваход скразны, з боку галоўнага фасада высокі мураваны ганак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Максім Гарэцкі Катэгорыя:1925 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 2012 годзе Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:2012 год у Беларусі Катэгорыя:Агранамічная вуліца (Горкі)