Карл Рабль (; , Вельс, Верхняя Аўстрыя - , Лейпцыг) — аўстрыйскі эмбрыёлаг, цытолаг і анатам.

Біяграфія Адукацыю атрымаў ва ўніверсітэтах Вены, Лейпцыга і Іены. Прафесар Венскага (з 1885), Пражскага (з 1886) і Лейпцыгскага (з 1904) універсітэтаў. Асноўныя працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, а таксама канечнасцяў і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё крышталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш. Устанавіў палярнасць клеткавых ядраў. Вылучыў сумесна з Т. Баверы тэорыю індывідуальнасці храмасом, выкарыстаную пазней, для абгрунтавання храмасомнай тэорыі спадчыннасці.

Катэгорыя:Постаці аўстрыйскай эмбрыялогіі Катэгорыя:Анатамы Аўстрыі Катэгорыя:Постаці аўстрыйскай цыталогіі Катэгорыя:Постостаці аўстрыйскай медыцыны