Томас Мур (,  — ) — паэт, песеннік і аўтар балад. Адзін з асноўных прадстаўнікоў ірландскага рамантызму. Найбольш вядомымі яго творамі з'яўляюцца «Апошняя ружа лета» і зборнік «Ірландскія мелодыі».

Біяграфія Вучыўся ў Дублінскім універсітэце. Дэбютаваў зборнікамі вершаў «Оды Анакрэонта» (1800) і «Паэтычныя творы» (1801). Узор рамантычнай лірыкі — «Ірландскія мелодыі» (1807—34), у якіх апяваецца трагічны лёс Ірландыі і барацьба ірландскага народа. Аўтар рамана «Эпікурэец» (1827), рамантычных паэм «Лада Рук» (1817) і «Любоў анёлаў» (1823), сатырычных твораў («Казкі пра Свяшчэнны Саюз», 1823; «Мемуары капітана Рока», 1824, і інш.), біяграфіі Р. Шэрыдана (1825). Апублікаваў «Пісьмы і дзённікі лорда Байрана з заўвагамі пра яго жыццё» (1830), «Гісторыю Ірландыі» (1835—46).

Ірландыя, яе лёс, пераважаюць у тэматыцы Мура. Нават у вобразах яго ўсходняга рамана «Лала Рук» лёгка пазнаць ірландскіх змагароў за свабоду, а ў матывах яго ўстаўных паэм — ірландскія матывы. Агульны характар усёй творчасці Мура ў цэлым адбіўся і на яго мастацкіх сродках. У яго паэзіі няма напружанага дзеяння, няма драматызму і пафасу барацьбы, няма глыбокіх супярэчнасцяў сіл змагання. Усе кантрасты ў Мура згладжваюцца, зло затушоўваецца. Вытанчанае эстэцтва вылучаецца на першы план.

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Літаратура

Спасылкі Тэксты вершаў Т. Мура на эканамічныя тэмы Сачыненні Т. Мура на старонцы праекта Гутэнберг (на англ.) Даведнік па творах Мура, якія сталі песнямі на розных мовах (на англ.)

Катэгорыя:Паэты Ірландыі Катэгорыя:Англамоўныя паэты