Ігар Градабоеў (28 верасня 1971, Гомель — 26 мая 2013, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера Выхаванец гомельскага футбола, пачынаў кар’еру ў мясцовым «Гомсельмашы». З 1992 года выступаў за бабруйскі «Фандак», а з 1995 года на працягу дзесяці гадоў абараняў колеры бабруйскай «Белшыны». Разам са сваім братам-блізнюком Эдуардам Градабоевым быў адным з лідараў тагачаснага бабруйскага футбола, доўгі час быў капітанам «Белшыны». Дапамог бабруйскаму клубу выйграць усе трафеі: тры Кубкі Беларусі і чэмпіянат 2001 года.

Скончыў кар’еру іграка ў 2005 годзе. Пасля гэтага працаваў у сістэме «Белшыны» дзіцячым трэнерам. Памёр 26 мая 2013 года.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 1997, 1999, 2001

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Іскра Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына